Название: 36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага
Автор: Яўген Аснарэўскі
Издательство: Издательские решения
isbn: 9785006452626
isbn:
Була Папы, пры гэтым, застаецца, па меркаванні аўтара, найболей важкім, ці, кажучы сціплей, адным з найболей важкіх аргументаў на карысць захопу гарадоў Панямоння.
Што ж, раней даследчыкі не мелі і такога, бо захоп Навагрудка выводзіўся проста на падставе з'яўлення літоўскага нобіля ў славянскім горадзе.
Цяпер трэба звярнуць увагу на аргументы супраць захопу Навагрудка літоўскімі рацямі.
Аўтар хоча, кажучы ў паўжартаўлівым тоне, звярнуцца да «гістарычнай прэзумпцыі нявіннасці», то бок заявіць, што захопу горада не было, пакуль гэты захоп не даказаны.
У прынцыпе, можна было б нават абмежавацца такім падыходам.
Варта адзначыць, што зацяганае ў гістарычнай літаратуры сцвярджэнне аб запрашэнні наваградскім баярствам Міндоўга да сябе на княжанне не мае ўвогуле ніякай асновы ў пэўных дакументах. Гэта добры прыклад пераходу звычайнай хісткай гіпотэзы ў разрад фактаў, гэта значыць узор гістарычнага міфа.
Аднак у якасці аргумента на карысць добраахвотнага аб'яднання тут дарэчы згадаць некаторыя дакладныя летапісныя звесткі.
Вядома, што адным з важкіх аргументаў на карысць добраахвотнага прыняцця балцкага ўладара-паганца ў славянскім горадзе можа служыць хрышчэнне манарха. Справа ў тым, што гісторыкам вядомая сітуацыя, у якой хрышчэнне было звязана з мірным прыняццем літоўскага князя, і яна выдатна задакументавана ў пэўных крыніцах. Гаворка, зразумела, аб хрышчэнні забойцы Міндоўга, пскоўскага князя Даўмонта, які прыняў хрысціянскую веру і выдатна служыў ўзяўшым яго да сябе пскавічам, пакінуўшы аб сабе добрую памяць. Добрую настолькі, што былы язычнік нават быў кананізаваны і стаў святым рускай праваслаўнай царквы.
Таму не дзіўна, што праваслаўнае хрышчэнне Міндоўга, малюючы аналогію з выпадкам Даўмонта, дазваляла б падмацаваць версію аб мірным з'яўленні балцкага князя ў Навагрудку.
І летапіснае пасведчанне аб хрышчэнні Міндоўга сапраўды ёсць.
Густынскі летапіс паведамляе, што ў 6754, то бок, паводле сучаснага падлiку, 1246 годзе:
«Вялікі князь літоўскі Міндоўг прыняў веру хрысціянскую ад усходу, з многімі сваімі баярамі».
Такім чынам, балцкі нобіль прыняў усходняе хрысціянства (праваслаўе) ды яшчэ і са шматлікімі баярамі, што выразна сведчыць на карысць палітычнай матывацыі такога кроку.
Здавалася б, вось выдатнае сведчанне на карысць добраахвотнага прыняцця свайго па веры князя ў Навагародскай зямлі. Праблема тут у крыніцы гэтых звестак. Густынскі летапіс з'яўляецца познім дакументам. Да таго ж, інфармацыя аб праваслаўным хрышчэнні Міндоўга не пацвярджаецца надзейнымі крыніцамі. Усё гэта прыводзіць да таго, што большасць даследчыкаў, не без падстаў, СКАЧАТЬ