Название: Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Аверсэв
Серия: Сучасная беларуская лiтаратура
isbn: 978-985-19-7541-5
isbn:
«Бутэльку рыжскага бальзаму адкаркуй, – параіла другое «я». – Прападаць – дык з музыкай!»
Гэта была першая разумная думка майго апанента, але я адкінуў яе. Яшчэ не вечар.
Я паглядзеў на гадзіннік. Палова на чацвёртую. Цікава, госці ўжо ўсе сабраліся?
Ці ёсць такія, хто таксама ехаў па навігатары? Не, на маёй вулачцы больш нікога не было.
Я раптам убачыў, як адчыніліся аўтаматычныя вароты аднаго з асабнякоў, і з іх выехаў джып.
«Цуд! – узрадаваўся я. – Калі больш няма на каго спадзявацца, вер у цуды, і табе адплаціцца».
Я ледзь не бегма накіраваўся да джыпа, матор якога вуркатаў, але з месца ён не кранаўся. У салоне машыны я разгледзеў чатыры постаці ў хіджабах.
«Адкуль тут хіджабы? – спыніўся я. – Я ж знаходжуся ў Галіцыне…»
«А цяпер усё Падмаскоўе пераўтварылася ў Ісламскую дзяржаву, – улезла маё другое «я». – Кожны дзень новыя мячэці адчыняюцца».
Ад разгубленасці я нават не цыкнуў на спрачальніка.
Усе чатыры ўладальніцы хіджабаў былі маладыя і прыгожыя. Старэйшая з іх сядзела за рулём. Ды і хіджабы, трэба сказаць… Гэта быў дарагі матэрыял, можа быць, парча.
Я дзівіўся з мусульманак, што называецца, разявіўшы рот.
«Пра справу не забывайся», – паляпала мяне па шчоках другое «я».
– Так… – ачомаўся я. – Дзяўчаты, вы не ведаеце, дзе тут праспект Рэвалюцыі?
«Якія яны табе дзяўчаты? – з лёгкай ноткай перавагі спытаў мой апанент. – Гэта ж сапраўдныя гурыі. І чаму ты спытаў пра праспект Рэвалюцыі? Табе ж патрэбна Барадзінская».
Тры гурыі як па камандзе апусцілі вочы. Ім не дазвалялася размаўляць з няверным. І толькі чацвёртая гурыя, дзяўчо гадоў чатырнаццаці, усміхнулася, паказаўшы брэкеты на зубах, і махнула рукой:
– Праспект Рэвалюцыі там.
– А Барадзінская?
– Барадзінская тут.
Яна паказала на завулак, па якім пайшлі джыгіты, якія запэўнівалі мяне, што ён вядзе да Лясной.
– Хай ратуе вас Алах! – прыціснуў я да грудзей правую руку. – Да скону буду памятаць!
Джып гайдануўся і паволі крануўся з месца. Я доўга праводзіў яго поглядам, стараючыся захаваць у памяці ўсмешку малодшай з гурый.
«Мужчыны, нябось, у Сірыі ваююць, – зноў няўчас вылезла маё другое «я», – а гэтыя на базар па барана паехалі. У іх заўтра Курбан-байрам».
«Адкуль ты ўсё ведаеш? – абурыўся я. – Навошта ім баран?»
«Рэзаць».
«Як, самі будуць рэзаць?!»
«Канечне, самі. Мусульмане з нажамі добра ўпраўляюцца».
Я зразумеў, што другое «я» канчаткова ахамела, і вырашыў больш з ім не спрачацца. Няхай думае, што хоча. А мне трэба на Барадзінскую.
Завулак вельмі хутка вывеў мяне на вуліцу, якая на самай справе называлася Барадзінскаю. Гэта была звычайная вуліца, асфальтаваная, з хатамі на той і гэты бок. Каля СКАЧАТЬ