Название: Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Аверсэв
Серия: Сучасная беларуская лiтаратура
isbn: 978-985-19-7541-5
isbn:
– Тут, – сказаў вадзіцель. – Бачыш, напісана?
Вулачка ўпіралася ў глухія жалезныя вароты, на якіх вісела шыльда: «Барадзінская, д. 11».
Мне быў патрэбны дом дзесяць «А», але я адчыніў дзверы машыны і выйшаў. Раз ёсць дом адзінаццаць, значыць, дзесьці побач і дом дзесяць «А».
Таксі развярнулася і паволі паехала па вулачцы назад. Я азірнуўся па баках. На паўнацэнную вуліцу гэтая выбоістая вулачка не цягнула. Уся спрэс яна была ў глухіх жалезных парканах, з-за якіх бачыліся чарапічныя дахі змрочных цагляных асабнякоў.
«Няўжо ён такі багаты? – падумаў я пра Проліна. – Па ім не скажаш».
Каля аднаго з парканаў стаяў джып, у салоне якога сядзелі мужчына і дзяўчынка гадоў каля пяці. Пакуль я ішоў да джыпа, мужчына з дзяўчынкаю выбраліся з яго.
– Дзе тут дом дзесяць «А»? – спытаў я.
Мужчына паціснуў плячыма і накіраваўся, прыспешваючы хаду, да весніц у паркане. Ён і дзяўчынка так сінхронна азіраліся на мяне, што я зразумеў: гэта бацька з дачкой.
Я спыніўся, яшчэ раз паглядзеў направа-налева і таксама паціснуў плячыма.
– Давядзецца званіць Проліну, – услых сказаў я.
Аляксей адказаў пасля трэцяга гудка.
– Ты дзе? – спытаў ён.
– Стаю на Барадзінскай вуліцы каля дома нумар адзінаццаць, – адрапартаваў я.
– На Барадзінскай такога дома няма, – памаўчаўшы, сказаў Пролін.
– Ды вось напісана на варотах: Ба-ра-дзін-ска-я, – па складах прачытаў я.
Пролін зноў памаўчаў.
– Ты куды і на чым прыехаў? – нарэшце спытаў ён.
– У Галіцына на таксі.
Я вырашыў быць карэктным да апошняга.
– Барадзінская вуліца даўжынёю дзвесце метраў! – закрычаў Пролін. – І цябе на ёй няма! Я выйшаў на Барадзінскую і гляджу ва ўсе бакі – няма цябе!
– А дзе я? – спытаў я, з усяе моцы стараючыся валодаць сабою.
– Не ведаю! – крыкнуў Пролін і адключыў тэлефон.
Я ў разгубленасці зноў паглядзеў па баках. Тыя ж парканы. Ранейшыя асабнякі. І ніводнай жывой душы, апроч мяне, вядома.
«Вось і з’ездзіў на дзень нараджэння!» – хіхікнула маё другое «я».
«Заткніся! – раз’юшыўся я. – Тут нашымі літарамі напісана – Барадзінская!»
У канцы вулачкі паказаліся дзве мужчынскія постаці. Я адразу зразумеў, што гэта гастарбайтары, але, тым не менш, кінуўся ім насустрач.
– Дзе тут вуліца Барадзінская? – спытаў я, калі яны параўняліся са мной.
– Нэ знаю, – сказаў адзін з іх.
– Там Лясная, – паказаў на завулак другі.
«Бярмудскі трохкутнік!» – злосна сплюнуў я.
У кішэні курткі завібраваў мабільнік.
– Ну, і дзе ты? – пачуў я голас Проліна.
– Тут, – сказаў я, круцячы галавой. – Вакол жалезныя парканы і цагляныя дамы. У цябе цагляны СКАЧАТЬ