Название: Пастэга
Автор: Яўген Аснарэўскі
Издательство: Издательские решения
isbn: 9785006027886
isbn:
Хлопец аглушаны, і па правілах бокса яму б залічылі накдаўн. Але, вядома ж, ён не скалануты па-сапраўднаму, бо вучань восьмага класа, выхаванец элітнай школы не самага маленькага горада, гэта яшчэ не чэмпіён свету па боксе ў суперцяжкай вазе, і не можа адправіць у глухі накаўт свайго маленькага таварыша па вучобе і даволi вялікага нягодніка.
І вось Слава ўжо хоча падняцца, хоць у вачах цень страху, аднак ён не зламаны цалкам – яшчэ не. Прага барацьбы яшчэ не пакінула майго жаданага апанента – усё яшчэ не. Ён павінен па-сапраўднаму спалохацца і ўсвядоміць, што цяпер ці ў будучыні, ад гэтага псіхаванага Тэта лепш трымацца далей. Я ніколі не рабіў з ім такога раней, але гэта яшчэ не ўсё – яшчэ не. Эх, калі б я ўмеў так біцца ў школе. Гады заняткаў не прайшлі дарма. Я выхопліваю ручку, якую раней схаваў у кішэню, і прыстаўляю яе да горла Славы.
– Яшчэ раз ты будзеш мне дакучаць і я ўскрою табе горла!
Вось зараз страх у вачах Славы дасягае апагею. На гэта можна глядзець вечна, як на працу старога, вадзянога млына на ўскраіне нашага горада. Прыбіраю ручку, а хлопчык паднімаецца з падлогі і галапуе на ўрок, я нават не ведаю на які. Яго штаны запэцканы калідорным пылам, ён атрасне штаны пазней. Атрасці пыл прыніжэньня са свайго эга яму будзе трохi больш складана, але паразіт заслужыў лупцоўку. Варта паглядзець на расклад. Таблiца на другім паверсе, побач з настаўніцкай, з пахкай прыбіральняй, з кабінетам літаратуры. А, зрэшты, хутка я вярнуся назад, можна проста прагуляць урокі – у гэтыя гады я быў прагульшчык.
Падарожнічаю ў сваё любiмае месца па рыпучых масніцах. Кут каля кабінета гісторыі. Там я часта хаваўся ў час прагулаў.
Ледзяное шкло аддзяляе мяне ад прасторы ўнутранага двара, у які загнана старая, абшарпаная калымага, а калісьці гэта было чымсьці накшталт школьнага аўтобуса. Я дакранаюся падушачкамі пальцаў да празрыстай лушчаковай перапонкі – цягучы холад акуратна кусае мезенец і ўказальны.
Нечакана мае вочы слепіць белае святло. Імгненне і я зноў пад мастом, а яшчэ праз імгненне я бачу Алю. Дымны партал адразу ж зачыніўся і вакол зноў не было нічога незвычайнага.
– Ну што? Як табе першы тур з Пастэга? – спытаў я гучна.
– Неверагодна! – выдыхнула Аля.
– Раскажы падрабязней!
– Спачатку я адчувала, як дым раз'ядае СКАЧАТЬ