Название: Мерэйна Патэстас
Автор: Яўген Аснарэўскі
Издательство: Издательские решения
Жанр: Ужасы и Мистика
isbn: 9785005667496
isbn:
– Віталь вунь там, у пакоі. Можаце з ім пагаварыць, калі хочаце.
Аглушаны жахлівай навіной, я машынальна прайшоў да пакоя. Вiталька сустрэў мяне маўчаннем і злосным позіркам. Я глуха прамовіў:
– Вiталька, я магу купіць табе вазок. Мяне твая матуля прасіла. Грошы я дастаў.
Хвіліну Вiталька толькі злосна тарашчыўся на мяне, нічога не адказваючы. Нечакана ён апусціў галаву і прамармытаў:
– Не! Я не заслужыў. Маці столькі гадоў са мной мучылася. На пахаванне грошы ёсць, а больш не трэба нічога. Пакінь сабе грошы. Або лепш, ведаеш што, – тут ён падняў галаву і паглядзеў на мяне ўважлівым позiркам, – аддай грошы ў дзіцячы дом. Мая дачка ў дзіцячым доме вырасла. Ужо не паправіш нічога, яна мяне бачыць не жадае. Але можна іншым дапамагчы. Зрабі так, Гена, калі хочаш.
Я выйшаў з кватэры ні з кім не развітаўшыся. У гэты ж дзень я ахвяраваў тысячу даляраў у дзіцячы дом. Праз тры месяцы Юрася злавілі падчас яго махінацый і выгналі з працы. Юрка заўсёды быў шчасліўчык і яму пашанцавала зноў – абышлося без крымінальнай справы. А яшчэ праз паўгады медальён Мерэйны ўсплыў на буйным аўкцыёне. Нейкі ананімны спонсар купіў артэфакт і, кажуць, мае намер перадаць яго ў адзін з беларускіх музеяў. Напэўна, мой сон быў прароцкім – усё атрымалася так, як трэба. Вось толькі я да гэтага часу не ўпэўнены, што зрабіў як трэба.
Канатус
– Сяргей Арменавіч Лапаткоў? – спытаў мяне Эдуард афіцыйным тонам.
Я адчуў, што мой пухнаты «дварняковы» кот, вялікі і чорны, зноў вырашыў паджартаваць. Ён звяртаўся да мяне так афіцыйна, калі збіраўся мяне падражніць.
– Чаго табе, Эдуард? – спытаў я.
– Як чаго? Ты ж сам хацеў пагаварыць пра жыццё пасля эпідэміі? – спакойна, але не без ценю хітрай іроніі ў голасе, прамовіў кот.
– Так? – спытаў я, адчуваючы няўпэўненасць.
– Ну так, – пацвердзіў кот.
– Хм, – сказаў я шматзначна.
– Уся справа ў тым, што тут неабходны канатус, – сказаў кот.
– Што-што? – удакладніў я.
– Канатус гэта патрэба ў самаразвіцці. Вось ты, да прыкладу, не скончыш жа развіццё з-за віруса? Ты будзеш працягваць як мінімум таўсцець…
– Гэта яшчэ пытанне хто тут больш таўсцее, – вызвiрыўся я – Вунь ты сам глянь, як на сваім сухім карме з вітамінамі ад'еўся.
– Не важна, – адказаў кот. – Важна, што ты зможаш зрабіць нарэшце тое, пра што марыў.
– І аб чым гэта я марыў?
– Прачытаць кнігу Фіхтэ. Памятаеш, табе яшчэ ва ўніверы страшна спадабалася слова «Фіхтэ». Ты яшчэ думаў, што гэтае слова для няветлівай адмовы.
– Не было такога, – удакладніў я.
– Было-было, – адказаў кот. – Успомні лепш, як Машка Волкава на трэцім курсе сказала табе, што ў яе ёсць эпiкантус, а ты адразу закахаўся і ўяўляў сабе, дзе гэты эпiкантус ў яе знаходзіцца.
Я злёгку пачырванеў, СКАЧАТЬ