Название: Мерэйна Патэстас
Автор: Яўген Аснарэўскі
Издательство: Издательские решения
Жанр: Ужасы и Мистика
isbn: 9785005667496
isbn:
– Геначка! Ты не ведаеш, як я цешуся.
– Добра, Вера Максімаўна. Кажыце, што ў вас такое здарылася. Прабачце, але я спяшаюся, – мой голас гучаў, можа быць, трохi суха, але мяне можна было зразумець.
– Так, Геначка, я скажу зараз. Бачыш, вось… Нам проста зусім няма да каго звярнуцца. Ты ж ведаеш, што Вiталька не ходзіць. І яму патрэбны інвалідны вазок, пажадана добры, з маторам. Я сама ледзь перасоўваюся ўжо. Але грошы, разумееш, грошы, – тут на вачах Веры Максімаўны з'явіліся слёзы. – А ты ж нам дапамагаў, я памятаю. Можа быць ты і цяпер дапаможаш. Трэба вельмі шмат – тысячу даляраў. Потым як-небудзь аддам табе, што-небудзь прыдумаю.
Я быў надзвычайна здзіўлены.
– Але я ж просты археолаг, Вера Максімаўна! Вы ж бачыце, які вэрхал у краіне робіцца. Можа хутка археолагам наогул плаціць перастануць – няма будзе з чаго! Я б з радасцю дапамог, але няма ў мяне такіх грошай.
– Я разумею, Геначка, я ўсё разумею. Дзякуй, што прыехаў. Прабач мяне, дурніцу старую, за такія просьбы. Адны мы, Гена, зусім адны.
Калі я выйшаў ад суседкі, на душы быў такi цяжар, як быццам я здрадзіў самаму лепшаму сябру. Я разумеў, што ні ў чым не вінаваты, але ўсё роўна было вельмі сумна.
Калі я вярнуўся, праца яшчэ кiпела.
– Вось і прагульшчык з'явіўся, – заўважыў Юрась, а астатняя каманда засмяялася.
Я моўчкі палез у шурф і пачаў капаць максімальна хутка, каб адагнаць усе змрочныя думкі. Не прайшло і пяці хвілін, як сёе-тое знайшлося. Аднаго погляду на прадмет было дастаткова, каб зразумець – я сарваў джэкпот беларускай археалогii. Калегаў побач не было. Ніхто не бачыў маю знаходку. І ў гэты момант майго прафесійнага трыумфу, мне ў галаву раптам прыйшла дзіўная думка. Рука, як быццам незалежна ад маёй волі, сціснула ў кулаку каштоўную рэч.
Пасля адбою я засеў у палатцы з ліхтаром і пачаў вывучаць свой «Святы Грааль». Гэта быў залаты медальён, з выдатна выкананай выявай жанчыны, на плячы якой сядзеў кот. Пад жаночай фігурай змяшчаўся надпіс «MEREINA», зроблены гатычнымі літарамі. Відавочна – мне ўдалося знайсці адзіную пакуль выяву балтыйскай багіні палявання і лясоў, пра культ якой было вядома вельмі мала.
Не ведаю, як атрымалася заснуць. У сне я бачыў чырвонае неба, такое неверагодна прыгожае, што хацелася крычаць ад захаплення. І на фоне гэтага неба рэзка з'явілася постаць маладой дзяўчыны. Яна наблізілася да мяне. На плячы незнаёмкі сядзеў вялізны чорны кот. У дзяўчыны былі вялікія вочы і доўгiя валасы.
– Ты ўсё добра прыдумаў, Генадзь, – сказала дзяўчына. – Дзейнічай і пакінь сумневы. Усё будзе добра, і ўсё атрымаецца як трэба.
Тут я прачнуўся.
«Гэта ж тая самая багіня з медальёна – Мерэйна». Вось гэта было дзіўным, насамрэч.
З раніцы нашы курганы завалакло густым туманам. Але днём СКАЧАТЬ