Хаціна. Дмитрий Максимович Акулич
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Хаціна - Дмитрий Максимович Акулич страница 14

СКАЧАТЬ да хуткага вяртання да дому; ад сям'і, да смерці. Ён часта азіраўся назад, каб даведацца, ці няма за ім варожых салдат. Вакол без краю цягнецца забіты горад. Неспакойная ноч станавілася празрысцей пад месяцовым святлом. Было хоць нешта відаць. Алесь быў рады гэтаму шару, які свяціў у небе, які палягчаў салдацкі шлях, даваў шанец на лепшы зыход.

      Вецер сціх, спыніўшы невялікую шэрую хмару над Алесем, пакідаючы адкрытую прастору для месяца. Зноў пасыпаўся дробны дождж. Алесь накінуў капюшон і, пад прыгажосць беласнежных кропель, якія свяціліся ад святла месяца, незадаволена блытаў нагамі. Стомленасць авалодвала хлопцам з кожным яго метрам шляху. Здавалася, што цяжкая ноч зусім не скончыцца. Было слізка, непрыемна і цяжка. Ён крок за крокам, павольна рухаўся наперад. Ногі пастаянна чапляліся за нешта, з'язджалі ў бок, патаналі ў гразі. Алесь адчуваў у сабе не толькі злосць, але і няўдачу сваіх рашэнняў, гаворачы сам сабе, што далей будзе яшчэ горш.

      Пазней, скрозь шэрасць, халодны світанак прапускаў першыя прамяні жоўтага сонца. Світала. Працягваў злёгку імжыць дождж. Ранняй змрочнай раніцай было ўжо добра прыкметна, як раскідала мёртвыя целы ад выбухаў, як кавалкі жалезабетону хавалі мінулую мірную зямлю, як кроў вайскоўцаў мяшалася ў гразі з крывёю цывільных, як крыкі дарослых і дзяцей ад баявых ран зніклі разам з грукатам абстрэлаў. Хлопец страціў яснае бачанне. Было цяжка зарыентавацца, з усіх бакоў пахла порахам і смерцю. Холад пранізваў усю душу салдата. Ён страціў стомленасць і цяпер ішоў усё хутчэй і хутчэй. З апошніх сіл уцякаў ад застылай цемры мінулых падзей.

      Дробны дождж шчыльнай імжой перашкаджаў глядзець наперад. Алесь абыходзіў чарговы разбураны шматпавярховы дом, выходзіў з-за вугла тоўстага абломка. Як тут жа, ён наткнуўся на невядомага салдата, які гатовы быў страляць. Алесь моцна спалохаўся ад нечаканай сустрэчы. Яго вочы замітусіліся. Па бледным целе прабеглі дрыжыкі. Спатыкнуўшыся ад спалоху крыху назад, ён адной нагой стаў на абломак чырвонай цэглы. І ад таго, Алесь, не жадаючы, сагнуў правую нагу ў калене, ледзь было не паваліўся на мокрую груду смецця.

      Перад Алесем стаяў чалавек сярэдняга росту, у чорным плашчы, які зусім не чакаў убачыць радавога Траўніка перад сабой. Ад раптоўнай сустрэчы аўтамат незнаёмца гатовы быў выпусціць кулю ў разгубленага хлопца, але той саўладаў з сабой і апусціў зброю.

      – Эй, не дрыжы ты так! Пайшлі. – з упэўненым тонам прамовіў незнаёмы, падаў руку Алесю.

      5.

      У цэнтры горада, сярод разбураных дамоў, стаяў адзіночны некрануты двухпавярховы будынак. Дробныя кроплі дажджу працягвалі біць па яго чырвонаму даху. Вецер злёгку заганяў дождж у незашклёныя вокны пабудовы. А малюсенькія пырскі мачылі апошнія каляваконныя пыльныя куткі паверхаў.

      Сцены першага паверха цвёрда трымалі на сабе ўвесь будынак, нягледзячы на часткова абсыпаную, расколатую белую тынкоўку. На пыльнай падлозе ляжала мноства СКАЧАТЬ