Ланцуг (зборнік). Андрэй Федарэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ланцуг (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 17

СКАЧАТЬ Упікаць?! Мяне?! Ты што ж думаеш, напісаў пару бяздарных апавяданняў, якіх ніхто не чытаў – і стаў пісьменнікам?! Многа на сябе бярэш!..

      Васіль, на здзіўленне Вінярскага, аніяк на гэта не адрэагаваў. Стары, нават не кіўнуўшы на развітанне, пайшоў да выхаду, але ў дзвярах спыніўся, пачаў аглядаць залю. Ад аднаго століка яго аклікнулі. Ён ахвотна пайшоў туды, і хутка адтуль чуўся яго хрыплаваты, пакрыўджаны голас – відаць, скардзіўся. Васіль паглядзеў на свой гадзіннік, сказаў:

      – Пасядзі, я зараз.

      Вінярскі бачыў, як ён перакінуўся словам з бармэнам, той адмоўна хіснуў галавою, паказаў на дзверы за стойкаю, куды і накіраваўся Васіль. Неўзабаве выйшаў, паклаў нешта перад барменам… Хутка на стале з’явіўся той жа, што і першы раз, набор: графін гарэлкі, бутэрброды, мінералка і кола. Убачыўшы гэта, Сымон, як ні ў чым не бывала, вярнуўся, сеў на сваё месца. Васіль моўчкі разліў у тры шклянкі. Вінярскі здагадаўся, што такія сцэны паміж гэтымі дзіўнымі прыяцелямі адбываюцца не першы раз.

      – Не крыўдуй ты, Васіль, на старога… – прамармы-таў Сымон, падняўшы шклянку, – у мяне літаратурны нюх, і я табе пры ўсіх скажу – ты будучы наш гонар… Э-э, ану пакажы!.. – Ён схапіў Васіля за левую руку, памацаў. – А дзе гадзіннік?

      Васіль паморшчыўся, нічога не сказаў.

      – Ну, як не любіць такога чалавека?! Нічога не пашкадуе для сяброў! Мы выкупім яго, Васіль, я атрымаю ганарар…

      Выпіўшы яшчэ, Вінярскі адчуў, што ён таксама ўсё больш пачынае любіць гэтых людзей, іхнюю мову, іхні нязвыклы для яго свет… «Гадзінніка не пашкадаваў, каб мяне пачаставаць! Мяне, забойцу… Ён ведае… А ў мяне за пазухай – пачкі даляраў, усё гэтае кафэ можна купіць! А я не магу іх дастаць, во смешна!..»

      Ці помніш ты, Жана, шчаслівы мамэнт… – завёў Васіль.

      Як граў раз на дудцы нябожчык Вінцэнт, – падхапіў стары.

      Далей Васіль спяваць не стаў, сказаў:

      – Што гадзіннік? Гадзіннікі былі і яшчэ будуць. Гэта не тое.

      Сымон ахвотна кіўнуў: згодзен – не тое.

      – Галоўнае – гэта душа, – сказаў ён.

      – А што такое душа? – падняў на яго свае дзявочыя вочы Васіль.

      Душа – гэта камень, – з гатоўнасцю адказаў стары.

      А ты як думаеш?

      Вінярскі схамянуўся, паціснуў плячыма: яму ўжо ні пра што не хацелася думаць – ні пра душу, ні пра даляры за пазухай; яму проста добра было сядзець сярод новых знаемцаў і моўчкі слухаць.

      – Душа, – сказаў Васіль, у каторы раз закурваючы, – гэта нешта супрацьлеглае, рэзка адваротнае розуму і логіцы. Гэта тое, што па-расейску называецца «совесть».

      – Сумленне, – паправіў стары.

      – Сумленне – мякчэй, бліжэй да дабрыні, шчырасці, а «совесть» – акурат тое, што трэба. У нашай мове яму адпаведніка няма, як няма і ў шмат якіх іншых мовах – дакладна ведаю, што ні ў французскай, ні ў англійскай… Тлумачу, што душа – «совесть» – адваротная логіцы і розуму на канкрэтным прыкладзе. Ты, – паказаў ён на Сымона, – знаходзіш партманет, у СКАЧАТЬ