Сэрца мармуровага анёла (зборнік). Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сэрца мармуровага анёла (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 28

СКАЧАТЬ дрыжэла… І Магда раптам зразумела, што ён адчувае тое самае, што і яна!…

      І зямля загайдалася пад яе нагамі – сапраўды бы донне Харонавага чоўна. І, каб не знікнуць назаўсёды ў краіне ценяў, Магда ўхапілася за таго, хто стаяў з ёй побач і чыё сэрца білася ўсё хутчэй, хутчэй – быццам ён даганяў сваё скрадзенае шчасце…

      – Нешта госці нашы прыціхлі… – Прамень ліхтарыка, як клінок, разануў па цемры. – Во, глянь, што робіцца! З кім жа тады дзяўчына заяву падавала? З гэтым хвастатым ці з тым дзядзькам?

      Калі яны адышлі адно ад аднаго, за расчыненымі дзвярыма скляпення дрэвы велічна змыкалі цёмныя шаты, між лістоты міргала першая зорка, фізіяноміі падлеткаў у скуранках крывіліся ўсмешкамі, а Цяпа гаварыў:

      – Та-ак… Недаглядзелі мы, хоць дзядзьку абяцалі. Трэба чырвонец саступіць.

      Агонь і жалеза

      Марк прынёс для Магды белую куртачку і клапатліва дапамагаў зашпіліцца. Чырвоная сукенка хавалася пад белым, быццам правіна. Бялявы хлапчыска пералічваў грошы. Сто семдзесят рублёў. Падлеткі задаволена загулі.

      – Ну што, у разліку?

      Цяпа зрабіў рукой шырокі жэст:

      – Арыведэрчы, Рома! Тупайце на ўсе чатыры.

      – А паперы з гільзы? – азваўся Кастусь.

      – А на паперы, я ж сказаў, цана спецыяльная. – Вочы Цяпы таксама ненатуральна блішчэлі. Відаць, «траўкі» Сева прынёс…

      – Вы ж атрымалі за тыя паперы сто рублёў…

      – А я фантазёр. – Магда адчула, што гэты чалавек на мяжы свядомасці.

      Марк цягнуў яе ў бок брамы, шэптам выказваючы ацэнку ейным разумовым здольнасцям, але яна марудзіла, прыслухоўваючыся да перамоў.

      – Што вы хочаце яшчэ атрымаць? – Кастусь стараўся быць спакойным.

      – А што трэба чалавеку для шчасця? Хлеба і відовішч! – голас смуглявага гучаў лена. – На хлеб мы ад вас атрымалі…

      Цяпер нам патрэбныя відовішчы.

      Падлеткі пачалі наперабой выказваць свае пажаданні, спрэс непрыстойныя.

      Цяпа спыніў іх:

      – Каханне і смерць… Што яшчэ можа разагнаць нуду жыцця? Выбірайце. Або дзяўчынка пакажа нам стрыптыз… Зараз сцямнее, мы падсвецім ліхтарыкамі – прыгажосць на фоне магіл! Узбуджае! Не, не, ніякага гвалту. Сеанс дзесяць хвілін – і паперы вашыя.

      – Цяпа ў нас паэт! – горда прагаварыў налыса стрыжаны хлапчук.

      – Гэта проста пераходзіць усе межы! – зароў Марк. – Ану, пайшлі адсюль! – і тузануў Магду за руку.

      – Стрыптызу не будзе. А што за другім разам? – гэтак жа спакойна спытаў Кастусь.

      – Або хто-небудзь з вас пайграе са мной у ножычкі.

      – Па якіх правілах?

      – Сам-насам, да першай крыві.

      – Нецікава. Давайце да трэцяй, – працягнуў хтосьці з падлеткаў.

      – Да сёмай! Гэта крута!

      – Добра, давайце да сёмай.

      Святло СКАЧАТЬ