Сэрца мармуровага анёла (зборнік). Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сэрца мармуровага анёла (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 25

СКАЧАТЬ Гаштольд Дарбут за «няіставыя ўчынкі»супраць польскіх войскаў быў прысуджаны да зняволення ў вежу. Ад чаго ён памёр там, судовыя паперы не расказваюць. Занатавана – «па волі Божае».

      Пані Дарбутова засталася ўдавой. Суседзі празвалі яе «чорная пані» – дзівачку бачылі толькі ў чорных «сармацкіх» строях.

      Пра маладога Андруся Сташынскага ніякіх звестак гісторыя не захавала.

      Калі разбіваюцца крыжы…

      Першыя таполевыя сняжынкі плылі па скверы маленькімі прывідамі.

      – Вось тут быў склеп… Тут і тут…

      Кастусь вадзіў пальцам па аркушы з акуратна перамаляваным планам.

      – Дарэчы, бабуля перадала табе піражкі… З капустай, – ён дастаў з джынсавага заплечніка каробку ад вафельнага торта, загорнутую ў чорны пакет. – Ад Карла Карлавіча сардэчнае «кар».

      – Яшчэ цёплыя… – Магдаліна не вытрымала, выхапіла прысмаку, як сто год не еўшы, адкусіла: —Дзякуй!

      – Таму я збіраюся зараз на Кальварыю. Хмель пісаў пра гільзу… Калі паперы ў ёй, ёсць шанц, што захаваліся. Узяць шчуп, як у археолагаў… Можа, камяні ад падмуркаў знойдзем… А ў гонар чаго чырвоная сукенка? Нібыта першамайскія святы прамінулі.

      Добра, што ў гэты момант Магда не паспела адкусіць наступнага кавалка – так раззлавалася. На сябе, бо няёмкасць і шчымленне не праходзілі, і на гэтага нахабу, якому так лёгка і проста.

      Адказ гучаў выклікам:

      – Мы з Маркам раніцай падалі заяву ў загс.

      Цёмныя вочы Сташынскага толькі трохі прыжмурыліся – нібыта пільней у яе ўглядаўся.

      – Віншую. Вы цудоўная пара. Нявесты колісь былі менавіта ў чырвоных сукенках. Мода на белыя пайшла ад Марыі Цюдор, калі яна выходзіла за французскага прынца.

      – У мяне проста іншай сукенкі няма, – скрозь зубы працадзіла Магдаліна— Я сукенак і спадніц не люблю.

      І ўсё… І ён далей разважае пра магілы ды скляпенні. А чаму Магдзе балюча? Дурніца! Заўсёды ж ведала, што гэты насмешнік зусім ёю не цікавіцца. Ды і яна ім. Гэта ейнае самалюбства вярэдзіць.

      – Слухай, раз ты вучылася ў Літаратурным інстытуце, што ты пішаш?

      Магда нават разгубілася:

      – Артыкулы. Крытычныя.

      – Які з цябе, прабач, крытык? Ні ведання, ні досціпу, ні «рытуальнай злосці». А што для душы?

      І Магда нечакана сказала:

      – Я вершы пішу.

      – Прачытай.

      У паэткі зашумела ўвушшу. Марку яна не паказвала свае рыфмаваныя спробы ўжо даўно, з тых часоў, як ён сказаў, што паэта з яе не выйдзе. І нікому не паказвала… Можна ўявіць, як спляжыць іх гэты «спецыяліст»… Але радкі, як прызнанне злачынцы, чамусьці самі рваліся з вуснаў, чамусьці адчувалася: пры гэтым хлапцу – можна.

      Толькі магілы ёсць у мяне.

      Траву па-над імі вецер кране,

      І адгукнуцца сурмы нябёс.

      Як над магілаю дрэва – мой лёс.

      Я паўтараю вашы СКАЧАТЬ